BE RU EN

У Беларусь ідуць замаразкі

  • 8.10.2024, 17:09

Ніжэй за нуль тэмпература апусціцца ў асобных раёнах на паўночным усходзе краіны.

У сераду, 9 кастрычніка, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня месцамі на захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай месцамі будзе згушчацца туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень - паўднёва-ўсходні, паўднёвы сярэдні, месцамі на захадзе - парывісты.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 са знакам «плюс», на захадзе Беларусі - да 11 цяпла, у асобных раёнах на паўночным усходзе чакаюцца замаразкі 0...-2. Удзень прагназуецца ад +12 на паўночным усходзе да +22 на паўднёвым захадзе.

Апошнія навіны