BE RU EN

У самалёта Лукашэнкі ў палёце ўзніклі тэхнічныя праблемы

  • 8.10.2024, 16:54

Борт вярнуўся ў Менск без дыктатара.

Паводле інфармацыі маніторынгавых каналаў, напярэдадні самалёт Лукашэнкі вярнуўся з Масквы ў Менск праз тэхнічныя праблемы, якія ўзніклі ў палёце.

Як паведамляе тэлеграм-канал, а 10:48 7 кастрычніка самы буйны борт з авіяпарку Лукашэнкі - Boeing 767-300 (EW-001PB) - прызямліўся ў Маскве, дзе высадзіў яго самога разам з дэлегацыяй, пасля чаго пустым вярнуўся назад у Менск ужо а 14:00.

Сёння ж гэты борт цягам гадзіны выконваў тэхнічны аблёт у раёне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», што ў сваю чаргу з'яўляецца ўскоснай прыкметай праверкі лётных сістэм, якія раней былі замененыя або адрамантаваныя ў самалёта на зямлі.

«Гэтая сітуацыя нетыповая адразу з дзвюх прычын: 1. Лукашэнка застаўся за межамі Беларусі без транспарту для эвакуацыі, чаго не было раней. 2. Праблемы з запчасткамі нарэшце дайшлі і да ўрадавых бартоў», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны