BE RU EN

Спецвойскі ГУВ знішчыў расейскі ЗРК за $10 млн

  • 6.10.2024, 17:02

Відэа.

Украінскія выведнікі спалілі ЗРК расейскіх акупантаў вартасцю $10 млн. Адпаведнае відэа апублікаванае ў Facebook ГУР МА 6 кастрычніка.

«Ваяры спецпадраздзялення ГУВ МА Украіны «Крыла» выявілі і знішчылі расейскі зенітна-ракетны комплекс «Аса», — сказана ў паведамленні.

Ва ўкраінскай вайсковай выведцы падкрэслілі, што вартасць расейскага аўтаматызаванага ЗРК — $ 10 млн, а fpv-дрона, якім спалілі "Асу" — некалькі сотняў даляраў.

"Лекцыі цікавай матэматыкі будуць працягвацца!" — гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны