BE RU EN

Зяленскі: Украіна прэзентуе план перамогі на «Рамштайне»

  • 5.10.2024, 17:10

Ужо на наступным тыдні.

25-ая сустрэча Кантактнай групы па абароне Украіны ў фармаце "Рамштайн" адбудзецца 12 кастрычніка. Аб яе падрыхтоўцы паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

З ягоных слоў, гэта першае пасяджэнне на ўзроўні лідараў. На гэтым пасяджэнні будзе прадстаўлены ўкраінскі план перамогі, паведамляе FREEДOM..

- Мы прэзентуем план перамогі - дакладныя, канкрэтныя крокі да справядлівага завяршэння вайны. Рашучасць нашых партнёраў і ўзмацненне Украіны - гэта тое, што можа спыніць расейскую агрэсію, - напісаў прэзідэнт Украіны.

Старшынстваваць на пасяджэнні ў фармаце "Рамштайн" будзе прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, каб асабіста скаардынаваць намаганні больш чым 50 краін, якія падтрымліваюць Украіну.

Таксама, са слоў генеральнага сакратара NATO Марка Рутэ, на сустрэчы абмяркуюць пытанне дазволу прымяняць Кіеву дальнабойную зброю па ваенных аб'ектах у Расеі.

Апошнія навіны