BE RU EN

Масавае ДТЗ на МКАД: Сутыкнуліся адразу чатыры аўтамабілі

  • 5.10.2024, 13:17

Маштабная аварыя здарылася на ўнутраным кальцы.

Сутыкненне адразу чатырох аўтамабіляў адбылося раніцай 5 кастрычніка ў раёне 25-га км унутранага кальца МКАД, паведамляе ўправа ДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння блізу 08.50 у раёне 25-га км унутранага кальца МКАД сутыкнуліся два аўтамабілі Mercedes, Geely і Skoda.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

У ДАІ таксама паведамілі, што рух на гэтым адрэзку адноўлены.

Апошнія навіны