BE RU EN

Польшча пачынае будаваць вялікую лінію абароны на мяжы з Беларуссю

  • 5.10.2024, 13:03

«Усходні шчыт» ахопіць пяць ваяводстваў.

Польшча пачне будаўніцтва першых элементаў праграмы абароны «Усходняга шчыта» на межах з Беларуссю і Расеяй у канцы года. Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі 4 кастрычніка паведаміў намеснік міністра нацыянальнай абароны Польшчы Цэзарый Томчык.

Ён нагадаў, што сістэма «Усходні шчыт» ахопіць Паморскае, Вармінска-Мазурскае, Люблінскае, Падляшскае і Падкарпацкае ваяводствы.

«Кошт гэтай праграмы складзе блізу 10 мільярдаў злотых, і, як мы ўжо паведамлялі вам раней у выніку праведзенага намі аналізу, мы зможам пачаць будаўніцтва ўжо налета. Я хацеў бы публічна паведаміць вам, што ў найбліжэйшыя 3 тыдні мы ўжо зможам правесці першыя выпрабаванні элементаў "Усходняга шчыта" на польскіх ваенных палігонах, а ў канцы гэтага года мы пачнем будаўніцтва першых элементаў Усходняга шчыта на паўночнай і ўсходняй межах Рэспублікі Польшча», – праінфармаваў ён.

Прадстаўнік установы зазначыў, што Польшчы ўдалося задзейнічаць у будаўніцтве партнёраў.

«Дзякуючы ўраду, дзякуючы прэм'ер-міністру Туску пытанне бяспекі было ўключанае ў высновы Еўрапейскай рады, як пытанне ўдзелу брытанскіх войскаў, так і нашых партнёраў – Літвы, Латвіі і Эстоніі. Гэта партнёры, якія будуць будаваць гэты праект разам з намі, а таксама амерыканскія войскі. Мы хочам закончыць гэты праект у 2028 годзе. У яго, вядома, уваходзіць будаўніцтва ўмацаванняў, але таксама і натуральных перашкодаў на мясцовасці. Мы хочам, каб усходняя і паўночная межы Польшчы былі не толькі найлепшымі ўмацаванымі межамі ў Еўропе, але і самымі сучаснымі межамі ў Еўропе», — заявіў ён.

Апошнія навіны