BE RU EN

Гэтая садавіна спальвае лішні тлушч на целе лепш, чым любыя трэніроўкі ці дыеты

  • 5.10.2024, 10:11

Спецыялісты назвалі прадукт нумар адзін для пахудання.

Дыетолагі рэкамендуюць есці садавіну кожны дзень і не верыць тым, хто кажа, што ад іх папраўляюцца, піша ТСН.

Яблыкі – гэта садавіна нумар адзін для пахудання, і вось чаму.

Якая карысць яблыкаў для хуткага пахудання: даследаванне навукоўцаў

Адзін вялікі яблык утрымлівае даволі растваральнай і нерастваральнай абалоніны, каб насыціць арганізм на доўгі адрэзак часу. Таксама навукоўцы даказалі, што доўгае перажоўванне яблыка павялічвае ўзровень адчування сытасці.

У 2015 годзе было праведзенае даследаванне, вынікі якога паказалі, што людзі, якія штодня ядуць яблыкі, на 30% менш пакутуюць ад атлусцення. Іншае даследаванне, якое доўжылася 10 тыдняў, паказала, што тыя паддоследныя з лішняй вагай, якія елі яблыкі, страчвалі 1 кілаграм за тыдзень. А тыя, якія не ўжывалі садавіну, а елі аўсянае печыва і такую самую ежу, не страцілі вагі. Да таго ж у паддоследных, якія ўжывалі яблыкі, назіралася хуткае спальванне тлушчавай тканкі ў зоне жывата і сцёгнаў.

Якая яшчэ карысць яблыкаў для здароўя

Спрыяюць здароўю сардэчна-сасудзістай сістэмы. За кошт утрымання растваральных валокнаў яблыкі зніжаюць «дрэнны» халестэрын у крыві. Таксама садавіна ўтрымлівае поліфенолы, якія валодаюць антыаксідантнымі ўласцівасцямі, таму змяншаюць высокі ціск і абараняюць ад інсульту.

Прадухіляюць развіццё захворвання на дыябет II тыпу. Навукоўцы даказалі, што тыя людзі, якія часта ядуць яблыкі, маюць больш нізкую рызыку развіцця дыябету.

Папярэджваюць ракавыя захворванні. Яблыкі ўтрымліваюць флаваноіды і поліфенолы, якія нівелююць уздзеянне вольных радыкалаў і прадухіляюць утварэнне ракавых клетак у арганізме.

Дапамагаюць змагацца з астмай. Вялікае даследаванне, у якім удзельнічалі больш за 68 тысячаў чалавек, паказала, што тыя, хто елі больш яблыкаў, мелі мінімальныя рызыкі развіцця астмы. Бо ў лупіне садавіны ўтрымліваюцца флаваноіды, якія дапамагаюць умацоўваць імунітэт і змяншаць запаленчыя працэсы, што з'яўляецца чыннікам астмы і алергіі.

Апошнія навіны