BE RU EN

Топ-5 дэтэктыўных фільмаў і серыялаў для вечаровага прагляду

  • 4.10.2024, 20:09

Яны захапляюць сваімі таямніцамі і загадкамі.

Blizko.by прапануе падборку фільмаў і серыялаў, дзе гледачу давядзецца паламаць галаву разам з героямі, каб разгадаць усе таямніцы.

«Скрыўленая хацінка»

У маёнтак запрашаюць дасведчаную дэтэктыўку, каб расследаваць смерць дзядулі. Дэтэктыўка ўпэўненая, што да яе мае дачыненне нехта са сваякоў. Фільм паводле дэтэктыву Агаты Крысці – заўсёды класіка жанру.

«Вялікі белы клопат»

У гэтай дэтэктыўнай камедыі з Робінам Уільямсам няўдачлівы турагент спрабуе наладзіць сваё фінансавае становішча і прыдумляе мудрагелістую схему.

«Хамарвік»

Супрацоўніца паліцыі прыязджае ў родны горад, каб праводзіць маці ў апошні шлях. Але раптоўна ёй даводзіцца затрымацца, каб расследаваць загадкавае знікненне жанчыны.

«Ідэальнае злачынства»

Два дэтэктывы спрабуюць знайсці зніклага бізнэсмэна і спадчынніка ўплывовай сям'і. І чым далей заходзіць іхняе расследаванне, тым больш таямніцаў ім адкрываецца.

«Добрыя людзі»

У аварыі гіне жонка мясцовага паліцыянта. Увесь ход расследавання ўказвае на тое, што гэта было не выпадковасцю, а старанна спланаваным здарэннем.

Апошнія навіны