BE RU EN

NYT: Іран папрасіў Расею аб дапамозе

  • 4.10.2024, 16:28

У Тэгеране баяцца ўдару Ізраіля ў адказ.

У панядзелак Іран запусціў 180 балістычных ракет па Ізраілю ў адказ на забойства Ізраілем лідара «Хезбалы» Хасана Насралы.

Цяпер Іран чакае ўдару з боку Ізраіля і ўжо папрасіў Расею аб дапамозе з правядзеннем спадарожнікавай выведкі, піша The New York Times.

«Са слоў двух іранскіх чыноўнікаў, якія знаёмыя з планаваннем вайны і не маюць права казаць публічна, Іран папрасіў Расею аб супрацоўніцтве са спадарожнікавай выведкай перад ударам Ізраіля», – гаворыцца ў публікацыі.

Ніякіх іншых падрабязнасцяў наконт гэтага выданне не прыводзіць. Зрэшты, не ўдакладняецца, ці адказала Расея на гэтую просьбу.

Апошнія навіны