BE RU EN

На беларускім аўтарынку пазначаецца рэкордны попыт

  • 4.10.2024, 14:03

Можа быць пабіты шматгадовы паказчык.

У верасні ў Беларусі аўтамабільныя дылеры прыкметна нарасціла продажы новых аўто. Большая частка рэалізаванага транспарту была зробленая ў нас у краіне. Такія звесткі падае Беларуская аўтамабільная асацыяцыя (БАА).

У верасні рынак дылерскіх продажаў новых легкавых аўто ў Беларусі прадоўжыў рост. Аўтадылеры паведамілі аб адгрузцы спажыўцам 4320 аўто, гэта 210 адсоткаў да адпаведнага перыяду мінулага года.

Большая частка прададзеных легкавікоў- 44,3% - была вырабленая ў Беларусі, 38,4% увезены з Расеі і 17,3% - з-за межаў Еўразійскага эканамічнага саюза.

Некітайскія аўтамабільныя маркі забяспечылі 33,45% дылерскіх продажаў.

Дзель прададзеных электракараў у дылерскіх продажах за год вырасла з 2,23% у верасні 2023-га да 7,93% у верасні бягучага года.

«Абноўлены кансэнсус-прагноз (спецыяльны спосаб прагназавання. - Заўв. рэд.) продажаў дылераў-чальцоў БАА складае 45-48 тысяч новых легкавых аўтамабіляў. Пры дасягненні гэтага паказчыка рынак дылерскіх продажаў можа вырасці больш як удвая да ўзроўню папярэдняга года. Пры гэтым ужо відавочна, што ў 2024 годзе тэмпы росту дылерскіх продажаў легкавых аўто перасягнуць аналагічны паказчык папярэдніх гадоў за ўвесь дваццацігадовы перыяд публікацыі статыстыкі БАА», - паведаміў старшыня БАА Сяргей Варывода.

Апошнія навіны