BE RU EN

У Польшчы змянілі правілы продажу алкаголю

  • 3.10.2024, 17:28

Што вядома аб новаўвядзеннях.

Урад Польшчы ўводзіць правілы, якія зробяць больш жорсткай забарону на продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў, і забароняць продаж алкаголю на запраўках у начны час.

Пра гэта заявіла міністр аховы здароўя Польшчы Ізабэла Ляшчына, якую цытуе AP.

Гэтыя правілы стануць адказам на звесткі аб росце колькасці ДТЗ і іншых няшчасных выпадкаў з удзелам людзей у стане алкагольнага ап'янення.

Продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі 18 гадоў, з'яўляецца незаконным у Польшчы і можа прывесці да вялікіх штрафаў або месячнага зняволення.

Цяпер прадаўцы маюць права, але не абавязаныя правяраць дакументы пакупніка на прадмет яго ўзросту. Новыя правілы абавяжуць іх гэта рабіць.

«Прадаўцы павінны будуць больш уважліва і адказна ставіцца да сваёй ролі», - заявіла кіраўніца польскага Міністэрства аховы здароўя.

Захады таксама забароняць продаж алкаголю паміж 22:00 і 6:00 на аўтазаправачных станцыях, дзе ён зараз даступны бесперапынна, сказала Ляшчына.

Са слоў Ляшчыны, праца над новымі правіламі амаль скончаная і будзе паскораная.

Апошнія навіны