BE RU EN

«Гэта ўжо нацыянальны спорт»

  • 3.10.2024, 15:45

Беларусы хочуць "згуляць у латарэю" перад дэвальвацыяй.

На рынку нерухомасці ў Беларусі можа назірацца інвестыцыйная бурбалка. Менск б'е рэкорды ў продажах кватэр, пры тым, што кошты нерухомасці набліжаюцца да гістарычнага максімуму. Эканамісты мяркуюць, што купля жылля зараз можа быць зусім не выйгрышным інвестыцыйным планам.

- Беларусы спадзяюцца на абясцэньванне рубля і хочуць згуляць у класічную беларускую латарэю: падмані банк - купі кватэру ў крэдыт за дзень да дэвальвацыі, - прыводзіць яшчэ адну прычыну высокага попыту (і адпаведна росту коштаў) на нерухомасць эканаміст Леў Львоўскі.

Гэтая навіна выклікала дыскусію ў TikTok сайта Charter97.org. Падаем найлепшыя каментары:

"Калі ў нас кажуць не браць, не купляць даляр, трэба рабіць усё наадварот".

"Многім у папярэднія разы пашанцавала".

“Цяпер у банка не фіксаваны адсотак, а стаўка рэфінансавання +%! Як тады ўжо не атрымаецца”.

“Інфляцыя, напрыклад, складзе 20-30%. Стаўка рэфінансавання так не падскочыць”.

“Спадзявацца на дэвальвацыю, як на манну нябесную, гэта ўжо нацыянальны спорт. Але ў гэты раз банкі відавочна ўлічаць памылкі мінулага”.

"Будзе ўжо не дэвальвацыя, а абвал нацвалюты".

"Смешна, зараз стаўка на крэдыт прывязаная да стаўкі рэфінансавання, таму больш такога падарунку не будзе".

“Падарунку не будзе, натуральна, але крэдыт у вавёрках на жыллё асабліва льготны - гэта не страшна. І праз 5-7 гадоў пасля яго атрымання плацяжы не адчувальныя зусім”.

“Мы стаялі на чарзе, і чарга не змяншалася, а наадварот павялічвалася. Прастаялі 5 гадоў і зразумелі, што сэнсу няма. Будуюцца ў нас толькі шматдзетныя”.

“Нельга бясконца спадзявацца на дэвальвацыю. У адзін момант гэтая “латарэя” проста перастане працаваць”.

“З такімі коштамі на нерухомасць і заробкамі ўжо не важна, будзе дэвальвацыя ці не - кватэру ўсё адно не пацягнуць”.

Падпісвайцеся на наш TikTok, каб чытаць навіны першымі

Апошнія навіны