BE RU EN

Экспэрты падлічылі сабекошт самага дарагога смартфона Apple

  • 3.10.2024, 15:14

Сума была значна ніжэйшай за рынкавы кошт гаджэта.

Аналітыкі з TD Cowen прааналізавалі сабекошт кампанентаў iPhone 16 Pro Max і высветлілі, што самы дарагі смартфон ад Apple уключае ў сябе «жалеза» на 485 даляраў. У раздробным гандлі яго прадаюць коштам ад 1199 даляраў у ЗША, піша УНІАН.

Адзначаецца, што самым дарагім кампанентам 16 Pro Max з'яўляюцца модуль задняй камеры і 6,9-цалевы OLED-экран, кошт кожнага з якіх складае 80 даляраў. Гэта 32% ад агульнага сабекошту смартфона.

Пры гэтым камера стала самым падаражэлым кампанентам у параўнанні з папярэднім пакаленнем, павялічыўшы свой кошт на 10 даляраў. Выдаткі на АЗП і флэш-памяць павялічыліся на 5 даляраў. Такім чынам кошт дэталяў для iPhone 16 Pro Max вырас на 7% у параўнанні з 15 Pro Maх.

Ніжэй можна паглядзець структуру кошту падрабязней. Важна адзначыць, што цэннік 485 даляраў - гэта толькі сабекошт, які не ўключае выдаткі на даследаванні, распрацоўку, маркетынг і лагістыку.

Апошнія навіны