BE RU EN

Беларус, расстраляны тэрарыстамі ў Тэль-Авіве, ідзе на папраўку

  • 3.10.2024, 15:02

Прагноз рэабілітацыі 27-гадовага хлопца пазітыўны.

1 кастрычніка ў Яфе, старым раёне Тэль-Авіва, тэрарысты звязаныя з ХАМАС, адкрылі агонь па людзях. Загінулі 7 чалавек, яшчэ 16 - параненыя. Тэрарысты былі забітыя.

Сярод параненых быў 27-гадовы беларус. Хлопец вырас у Беларусі, але пакінуў яе не так даўно і з той самай прычыны, што і сотні тысяч іншых суграмадзян, піша «Наша Нiва».

Ад публічнасці хлопец, якога клічуць Раман, адмаўляецца з асабістых прычын, а таксама ў сувязі з няважным станам здароўя: куля тэрарыстаў увайшла яму ў жывот, зламала рэбры і выйшла праз горла.

Нягледзячы на гэтыя траўмы хлопец застаецца ў прытомнасці і з дапамогай іншых можа перамяшчацца на інвалідным вазку. Прагноз рэабілітацыі пазітыўны.

Апошнія навіны