BE RU EN

Рутэ ў Кіеве зрабіў заяву аб сяброўстве Украіны ў NATO

  • 3.10.2024, 14:58

На прэс-канферэнцыі з Зяленскім.

Украіна зараз блізкая, як ніколі раней, да сяброўства ў NATO. Ва Украіны ёсць пакет дапамогі, які дапамагае ўкараняць рэформы.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву генеральнага сакратара NATO Марка Рутэ на прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

«Пра сяброўства ў NATO. Як вы ведаеце, на апошнім саміце NATO ў Вашынгтоне ў ліпені супольнікі дамовіліся, што ўкраінскі шлях да сяброўства ў NATO незваротны. Як я сказаў, Украіна, як ніколі раней, блізкая да NATO, у нас ёсць комплексны пакет дапамогі, што спрыяе Украіне ў правядзенні рэформы», - сказаў новы генеральны сакратар.

Рутэ дадаў, што сёння многія працуюць з украінцамі над паляпшэннем і ўкараненнем рэформ.

Генеральны сакратар выказаў упэўненасць у будучым сяброўстве Украіны ў NATO і таму, што ў Расеі не будзе права вета на гэта.

«Украіна становіцца мацнейшай з дня ў дзень і, як ніколі раней, становіцца гатовай для ўступлення ў Альянс, і гэта дапамагае пабудаваць масток для сяброўства. Я думаю, гэты дзень надыдзе. Украіна стане паўнапраўным чальцом NATO. Расея ў гэтым пытанні не мае ніякага ўплыву і ніякага вета», - падкрэсліў ён.

Былы прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ днямі афіцыйна заняў пасаду генеральнага сакратара NATO. Ён заявіў, што Украіна застаецца ягоным прыярытэтам на новай пасадзе.

Сёння, 3 кастрычніка, ён прыбыў ва Украіну з першым візітам на пасадзе генеральнага сакратара NATO.

Апошнія навіны