BE RU EN

У Літву з Беларусі прыбыў вагон з дзіўным надпісам

  • 3.10.2024, 14:39

Фотафакт.

У сераду на КПП у Кяну (з беларускага боку - Гудагай) з Беларусі прыйшоў транзітны цягнік Масква - Калінінград.

На адным з вагонаў памежнікі заўважылі нанесены чорнай фарбай сімвал расейскага войска Z і надпіс ZOV (лацінскімі літарамі). На іншым вагоне быў надпіс на расейскай мове: «Вильнус-город России», паведамляе Delfi.

Персанал цягніка не мог растлумачыць, адкуль узяліся гэтыя надпісы», - адзначае Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ).

Згодна з дзейнымі ў Літве законамі, персанал цягніка абавязалі неадкладна прыбраць усе гэтыя надпісы. Супрацоўнікі САДМ адзначылі, што калі надпісы не прыбяруць, то пасажырам давядзецца перасесці ў іншыя вагоны, а вагоны з надпісамі адчэпяць і на тэрыторыю Літвы не прапусцяць.

Апошнія навіны