BE RU EN

Тры «Шахеды» заляцелі ў Беларусь

  • 3.10.2024, 13:22

У небе зараз і гелікаптэр Лукашэнкі.

Тры расейскія дроны «Шахед» заляцелі ў Беларусь, у небе зараз і гелікаптэр Лукашэнкі.

Паводле звестак украінскіх маніторынгавых груп, а 12:55 паводле менскага часу тры «Шахеды» заляцелі з Чарнігаўскай вобласці Украіны ў кірунку Гомельскай вобласці Беларусі.

Вядома, што два з іх пераляцелі ў раёне Новай Гуты і рухаюцца курсам на Гомель, яшчэ адзін зайшоў у раёне Лоева і рухаецца ў кірунку Хойнікаў.

Акрамя таго, у небе над Беларуссю зараз знаходзіцца і гелікаптэр з Лукашэнкам, які накіроўваецца паўднёвым курсам з рэзідэнцыі «Азёрны». Паводле папярэдніх звестак, гелікаптэр ляціць у Мікашэвічы.

Апошнія навіны