Прэзідэнт Фінляндыі назваў Сі Цзіньпіну наступствы падтрымкі Расеі
- 29.10.2024, 20:13
Аляксандр Стуб асудзіў расейскую агрэсію на перамовах са старшынёй КНР.
Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб падчас візіту ў Кітай асудзіў расейскую агрэсію на перамовах са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і папярэдзіў яго пра наступствы, паведамляе Bloomberg.
Паводле інфармацыі агенцтва, Стуб перадаў Сі Цзіньпіну, што любая падтрымка Расеі паслабіць бяспеку Фінляндыі і негатыўна адаб'ецца на стасунках паміж Кітаем і ЕЗ.
«Стасункі Кітая з Расеяй уплываюць на стасункі Кітая з Еўропай. Чым больш Кітай падтрымлівае Расею, тым больш складанымі становяцца стасункі з Еўропай і асабліва з Еўрапейскім Звязам», – адзначыў прэзідэнт Фінляндыі.
Аляксандр Стуб знаходзіцца з афіцыйным візітам у Кітаі да 31 кастрычніка. Гэта першы дзяржаўны візіт фінскага прэзідэнта ў Кітай ад 2019 года.