BE RU EN

«Ёсць тры прычыны, чаму Лукашэнка спяшаецца правесці «выбары»

  • 29.10.2024, 12:39

Дыктатара чакае барацьба за крэсла.

Украінскі палітолаг Яўген Магда ў інтэрв'ю BGmedia выказаў меркаванне, што «амплітуда геапалітычных ваганняў» беларускага дыктатара будзе скарачацца.

«Я думаю, гэта будзе дастаткова натуральны працэс: яму ўжо 70, і ён знаходзіцца не ў найлепшай фізічнай форме. Але мы гаворым не пра гэта. Мы гаворым пра тое, што наступныя пяць гадоў Лукашэнку чакае адчайная барацьба за захаванне свайго крэсла. І, наколькі я разумею, гэтая барацьба будзе больш адчайная, чым барацьба з 2020 года дагэтуль», - робіць выснову аналітык.

Гаворачы аб прычынах, якія падштурхнулі Аляксандра Лукашэнку да датэрміновых «выбараў», Магда выдзяляе некалькіх фактараў:

«Па-першае, з ім можа вельмі жорстка абысціся Расеі, нягледзячы на ўсе публічныя цалаванні і запэўненні ва ўзаемным сяброўстве. Лукашэнка і Пуцін далёка не сябры, як я ўжо неаднаразова казаў, а таму разлічваць, што яны будуць наладжваць сяброўскія стасункі, не варта.

Другі фактар - гэта эканоміка. Калі прасядзе беларускі рубель, то стрымаць гэты працэс лягчэй да 26 студзеня, чым да 23 лютага, і тым больш да 20 ліпеня. Тут усё зразумела.

Трэці фактар - расейскія «шахеды». Ужо некалькі дзясяткаў «шахедаў» праляцелі над беларускай тэрыторыяй, і толькі цудам, на мой погляд, не адбылося ахвяр і разбурэнняў. А зараз уявіце сабе, як будзе дзейнічаць расейская прапаганда, калі нейкі беспілотнік заляціць у Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод і выкліча там выбух, напрыклад. Або, не дай Бог, чалавечыя ахвяры. Я разумею, што Лукашэнку напішуць неабходныя вынікі «выбараў»: яны будуць блізу 90+. Але сітуацыя для яго ўсё адно не прыемная.

Апошнія навіны