BE RU EN

«Выпускаюць з краіны не ўсіх»

  • 29.10.2024, 11:21

Што адбываецца на мяжы Беларусі з Еўразвязам.

На мяжы Беларусі працягваюцца незаконныя праверкі тэлефонаў, «гутаркі» з сілавікамі і затрыманні.

Журналісты BGmedia прачыталі, што на мінулым тыдні і ў пачатку гэтага пісалі карыстальнікі прыгранічных тэлеграм-чатаў аб праверках тэлефонаў і допытах на беларускай мяжы.

Каго сілавікі правяраюць на мяжы Беларусі

У прымежных чатах пішуць, што на мінулым тыдні сілавікі дапытвалі ўсіх украінцаў. «Размаўляюць» з імі як на ўездзе ў Беларусь, так і на выездзе. На допыты выклікаюць і некаторых беларусаў. Прычым не ўсіх выпускаюць з краіны:

«Знаходжуся ў пункце пропуску «Каменны Лог» у бок Беларусі. Знялі з аўтобуса. Трэба дабрацца да Менска. Возьме хто?».

«Знялі з аўтобуса, хто можа перавезці ў Берасце?».

Аб працягласці «гутарак» на мяжы пішуць рознае. Кагосьці дапытваюць хутка, а кагосьці - некалькі гадзін:

«Коўна - Вільня - Менск. 22.10 адпраўленнем з Вільні а 01.10. Прайшлі беларускіх памежнікаў а 02.30. Адразу прыпынак у Duty Freе. Стаялі 15 хвілін. А 02.45 пад'ехалі да мытнікаў. Перад намі ўжо афармлялі двухпавярховы «Экалайнс». Пачатак кантролю а 03.00. А 03.40 прайшлі, але аднаго хлопца і адну жанчыну павялі на размову. А 04.05 раніцы з'ехалі з мяжы».

«Пашанцавала. А ў нас з чалавекам з нашага аўтобуса гутараць ужо 10 гадзін».

«Пытаюся, бо мая сяброўка ў Беларусі, не магу з ёй звязацца, можа, гэта яна, падкажыце, калі ласка, дзякуй».

«РП - РБ. 26.10. 17.30 - выезд з Варшавы. 20.40 - сталі ў чаргу перад шлагбаўмам (12). 01.15 - заехалі да палякаў. 02.30 - заехалі на бел. 03.20 - прайшлі беларусаў. 04.50 - выехалі ад беларусаў (чакалі людзей з «гутарак»)».

«РП - РБ. Прыехалі да мяжы аб 11.45. А 17.10 выехалі (чакалі з размоваў). Час польскі».

«З РП у РБ чаргі не было. Прайшлі хутка польскую. Завіслі на 3 гадзіны на беларускай. 6 чалавек кудысьці забралі, таму чакалі доўга».

«Справаздача 24.10 (чацвер). 18.30 - выезд з Варшавы (аўтобус спазніўся, павінен быў выязджаць а 17.55). А 21.30 пад'ехалі да мяжы, перад намі 5 аўтобусаў. А 22.50 заехалі да палякаў. А 00.08 выехалі ад палякаў. А 00.27 заехалі да беларусаў. А 04.20 выехалі ад беларусаў (у тым ліку прыкладна гадзіну чакалі жанчыну з размовы). А 09.30 у Менску. Час усюды польскі. Уся паездка заняла 15 гадзін. На самой мяжы амаль 7 гадзін».

«24-25.10. РП - РБ. Кракаў - Менск. А 03.10 прайшлі польскую мытню. А 03.40 заехалі на мост, заехалі на ПП РБ чацвёртыя на кантроль. А 07.00 (бел. час) наш аўтобус пачынае мытны кантроль. А 07.30 большасць прайшлі беларускую мытню, чакаем людзей з размоваў. А 08.30 выязджаем у бок Менска».

«РП - РБ, аўтобус Гданьск - Менск на 14.00. А 21.35 заехалі да палякаў, 1 аўтобус перад намі. А 22.13 выехалі на мост. Далей час РБ. А 00.40 запусцілі ў беларускую ПП, было 6 аўтобусаў перад намі, рухаліся павольна. А 02.40 прайшлі пашпартны. А 04.40 дачакаліся людзей з размоваў. Разам: мяжа 6 гадзін».

РП - РБ. 10.00 - выезд з Варшавы. 15.05 - прайшлі Польшчу. 18.47 – прайшлі РБ. 2,5 гадзіны на РБ проста чакалі ўкраінцаў з допыту».

Апошнія навіны