BE RU EN

Дроны атакавалі ўніверсітэт спецназу ў Чачэніі

  • 29.10.2024, 12:53

Пачаўся моцны пажар.

Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў заявіў аб нападзе беспілотніка на будынак у Гудэрмесе. Удар быў нанесены а 6:30 паводле менскага часу.

Гэта першая атака БПЛА на тэрыторыі Чачэніі.

Беспілотнік ударыў па будынку на тэрыторыі Расейскага ўніверсітэта спецназа. Пасля атакі загарэўся дах.

Адзначым, што гэты ўніверсітэт рыхтуе ўдзельнікаў вайны супраць Украіны. У яго неаднаразова прыязджалі беларускія сілавікі.

Апошнія навіны