BE RU EN

УСУ адбілі атаку расейцаў дронамі з тэрмітнай сумессю

  • 28.10.2024, 21:47

Відэа.

Украінскія абаронцы прадаўжаюць выбіваць расейскія штурмавыя групы на фронце з дапамогай беспілотнікаў палка «Сафары» брыгады Нацыянальнай паліцыі «Лют». Упершыню байцы выкарыстоўвалі супраць ворага дроны з тэрмітнай сумессю.

Пра гэта паведаміла Нацыянальная паліцыя Украіны, апублікаваўшы адпаведнае відэа.

Дрон выкарыстоўвалі для падпалу шматпавярховага будынка. Хоць гэты метад і патрабуе пэўнага часу для распаўсюджвання пажару, на гэты раз ён зрабіў немагчымым знаходжанне там варожых салдатаў.

Апошнія навіны