BE RU EN

Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі супраць Расеі

  • 28.10.2024, 21:15

Хто патрапіў пад абмежаванні.

Вялікая Брытанія ўводзіць санкцыі супраць трох расейскіх дэзынфармацыйных агенцтваў і трох высокапастаўленых асобаў, якія спрабуюць падарваць і дэстабілізаваць дэмакратыю ва Украіне. Пра гэта 28 кастрычніка гаворыцца на сайце брытанскага ўраду.

Пад санкцыі трапіла «Агенцтва сацыяльнага праектавання» (SDA), якое фінансуецца непасрэдна расейскімі ўладамі.

Разам са сваёй партнёрскай кампаніяй «Структура» гэтая арганізацыя спрабавала правесці шэраг аперацый, накіраваных на падрыў дэмакратыі і паслабленне міжнароднай падтрымкі Украіны, гаворыцца ў паведамленні.

SDA таксама спрабавала справакаваць пратэсты ў шасці еўрапейскіх краінах.

Аднак нягледзячы на тое, што расейцы ўкладаюць грошы ў дзейнасць гэтых арганізацый, іх хлусню ўвесь час блакуюць у інтэрнэце. Гэта прымусіла SDA разгледзець набыццё праглядаў у сацыяльных сетках, гаворыцца ў паведамленні.

У брытанскім урадзе сцвярджаюць, што «агенцтва» і ягонае кіраўніцтва адказваюць за велізарную зламысную анлайн-сетку, вядомую як Doppelganger, якая запаўняе сацыяльныя сеткі фэйкавымі паведамленнямі, падробленымі дакументамі і матэрыяламі deepfake.

«Сённяшнія санкцыі дасылаюць выразны сігнал: мы не пацерпім вашай хлусні і ўмяшання. Адчайныя спробы [нелегітымнага прэзідэнта РФ] Пуціна падзяліць нас пацерпяць няўдачу. Мы стрымаем Крэмль і будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца», – падкрэсліў кіраўнік МЗС Дэвід Лэмі.

Апошнія навіны