BE RU EN

Пратэсты ў Грузіі: Апазіцыя абвесціла ўльтыматум

  • 28.10.2024, 20:49

Лідары апазіцыйных сілаў патрабуюць новых выбараў.

Грузінская апазіцыя патрабуе паўторных парламенцкіх выбараў, якія правядзе міжнародная адміністрацыя.

Пра гэта паведамляе «Рэха Каўказа».

Адзін з лідараў партыі «Адзінства – Нацыянальны рух» Георгій Вашадзэ, выступаючы на мітынгу, заявіў, што грузінская апазіцыя патрабуе паўторных выбараў, якія правядзе міжнародная адміністрацыя.

Ён таксама адзначыў, што апазіцыя адмаўляецца ад працы ў новым складзе парламента і не мае намеру весці якія-небудзь перамовы з «Грузінскай марай».

«Адзіныя перамовы і пагадненні павінны адносіцца да паўторнага правядзення выбараў», – падкрэсліў Вашадзэ.

На акцыі таксама выступіла прэзідэнтка краіны Саламэ Зурабішвілі.

«Яны скралі ваш голас і спрабавалі скрасці вашу будучыню. Але ніхто не мае на гэта права, і вы нікому гэтага не дазволіце», – заявіла яна.

Апошнія навіны