BE RU EN

Акупанты затапляюць «вожыкі» каля Крымскага моста

  • 28.10.2024, 18:48

Ва УСУ растлумачылі, навошта.

Расейцы затапляюць супрацьдронавыя «вожыкі» ў Керчанскай пратоцы. Імаверна, гэта адбываецца праз надыход магутных штормаў, якія могуць разбурыць ахоўныя збудаванні расейцаў.

Такое меркаванне выказаў спікер Вайскова-марскіх сіл УСУ, капітан 3-га рангу Дзмітрый Плецянчук.

«Праз узмацненне сезону штормаў, хутчэй за ўсё, частка гэтых загарод будзе зруйнаваная, выкінутая на ўзбярэжжа. Можа, таму яны зараз павялічылі іх колькасць. Хаця, не магу сказаць, што ў гэтым ёсць нешта новае…», - сказаў ён.

Апошнія навіны