BE RU EN

У ДАІ расказалі беларусам, для каго на святлафорах «бела-месяцовы сігнал»

  • 28.10.2024, 18:41

Як не атрымаць штраф.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя нагадала беларусам, для каго на святлафорах загараецца «бела-месяцовы сігнал». Такім колерам, паводле дзейных Правіл дарожнага руху (ПДР), падсвятляюць дадатковыя секцыі святлафора, на якіх адлюстроўваецца сілуэт пешахода са стрэлкай.

Такі сігнал выкарыстоўваецца, каб дадаткова папярэдзіць кіроўцу аб тым, што пры павароце неабходна надаць перавагу пешаходам, бо для іх у гэты момант таксама загараецца «зялёны» сігнал святлафора.

За парушэнне гэтага патрабавання ПДР і непрадастаўленне пешаходу перавагі ў руху кіроўцу пагражае штраф - ад 1 да 5 базавых адзінак (гэта значыць, ад 40 да 200 рублёў сёння), папярэдзілі ў ДАІ Менска.

Апошнія навіны