BE RU EN

У Беларусь уварваўся дрон новага тыпу

  • 28.10.2024, 16:34

Ён зайшоў у неба над Сельскім раёнам.

Паводле звестак украінскага маніторынгавага Telegram-каналам «Український Єнот», мінулай ноччу ў паветраную прастору Беларусі ўварваўся расейскі БПЛА новага тыпу

Гэта адбылося а 00:30 у раёне трасы Р-37 у Ельскім раёне Гомельскай вобласці.

Гэта было ўстаноўлена пры візуальным назіранні на ўкраінскай тэрыторыі.

«Гэта не «Шахед», нейкі новы і танны. З шклотканіны і фанеры, такія ўзоры ўжо ёсць ва УСУ. Быў ён ударным БпЛА, ці выведнікам, складана сказаць».

Далейшы шлях дрона невядомы — на тэрыторыю Украіны ён не вярнуўся.

Апошнія навіны