BE RU EN

УСУ: Расейскія дроны заляцелі ў Беларусь

  • 28.10.2024, 16:11

Гаворка пра «Шахеды».

Аб чарговым уварванні расейскіх беспілотных лятальных апаратаў у прастору Беларусі заявіла 28 кастрычніка камандаванне Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны.

Паведамляецца, што мінулай ноччу (з 19:00 27 кастрычніка) Расея ўжыла супраць Украіны «100 ударных БПЛА тыпу «Шахед» і беспілотнікаў неўстаноўленага тыпу».

«На 10:30 [28 кастрычніка] пацверджанае збіванне 66-ці варожых БПЛА ў Сумскай, Харкаўскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай, Кіеўскай, Жытомірскай, Ровенскай, Хмяльніцкай, Цярнопальскай, Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай, Кіраваградскай, Чаркаскай абласцях», - гаворыцца ў паведамленні.

24 беспілотнікі «лакальна страчаныя», «чатыры паляцелі ў кірунку РФ і Беларусі», адзначылі ва УСУ.

Апошнія навіны