BE RU EN

Якія вірусы цяпер распаўсюджваюцца ў Беларусі

  • 28.10.2024, 14:28

Расказала лекарка.

У Беларусі цяпер сярод насельніцтва распаўсюджваюцца негрыпозныя рэспіраторныя вірусы. Пра гэта расказала намесніца галоўнага лекара ў эпідэміялогіі Цэнтра гігіены, эпідэміялогіі ды грамадскага здароўя Ала Дашкевіч.

Паводле ейных слоў размова ідзе аб вірусах парагрыпу, адэнавірусах, рынавірусах. Акрамя таго, сэзонны характар атрымаў і каранавірус.

- Напэўна, ужо другі год можам казаць, што ўсё вяртаецца на кругі свае, і тая ж каранавірусная інфекцыя ўсё больш набывае рысы сэзоннай з характэрным уздымам захворвання ў восеньска-зімовы перыяд, — цытуе БелТА Алу Дашкевіч.

Экспертка таксама нагадала аб вакцынацыі — гэта адзін з важных элементаў падрыхтоўкі насельніцтва да перыяду ўздыму захворвання. Паводле ейных слоў, арганізацыі аховы здароўя правялі рэвізію медыкаментаў і ложкавага фонду, каб быць гатовымі.

Дашкевіч дадала, што рэспіраторныя інфекцыі рэгіструюцца і ўлетку, толькі ў цёплы перыяд іх колькасць меншая.

Апошнія навіны