BE RU EN

Мінімум тры «Шахеды» ўночы і раніцай зайшлі ў Беларусь

  • 28.10.2024, 12:45

Адзін страчаны.

Уначы і раніцай 28 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляталі мінімум тры расейскія робаты-камікадзэ тыпу «Шахеда», паведамляе тэлеграм-канал «Беларускі Гаюн».

Першы заляцеў а 00:26 з Кіеўскай вобласці праз н.п. Дзятлік і працягнуў рух паўночна-заходнім курсам у кірунку Нароўлі і далей знік. Паветраныя Сілы УСУ паведамілі, што ўсяго за ноч у кірунку Беларусі і РФ паляцелі і зніклі 4 БПЛА.

Апроч гэтага, кароткачасовыя заходы ў паветраную прастору Беларусі былі таксама ў 09:06 і 10:08, калі «Шахеды» кружылі на мяжы Беларусі з Кіеўскай вобласці ў Чарнобыльскай зоне.

Што да авіяцыі, то дзяжурныя знішчальнікі ВПС РБ не ўзнімаліся.

Апошнія навіны