BE RU EN

Стала вядома, калі пройдуць супольныя беларуска-расейскія «вучэнні»

  • 28.10.2024, 11:46

Пра гэта загаварыў камандзір ВПС Беларусі.

Супольныя беларуска-расейскія "вучэнні" пройдуць у верасні наступнага года. Пра гэта паведаміў у эфіры праўладнага тэлеканала СТВ камандзір Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Андрэй Лук'яновіч.

“Запланаваныя аператыўна-тактычныя «вучэнні» з баявой стральбой як на палігонах Расейскай Федэрацыі, так і на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Запланаванае супольнае лётна-тактычнае вучэнне. Пакуль не буду раскрываць, з кім, таму што пацвярджэнне пакуль яшчэ чакаем. Вынікам баявой падрыхтоўкі на 2025 год стане супольнае лётна-тактычнае вучэнне 2025 года, якое пройдзе на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у верасні”, - сказаў ён.

Апошнія навіны