BE RU EN

Сілавікі затрымалі актора «Беларусьфільма»

  • 28.10.2024, 11:18

З ім з'явілася «пакаяннае відэа».

Сілавікі затрымалі актора «Беларусьфільма» Уладзіслава Ліпоўскага, відэа з ім апублікаваў праўладны канал, заўважыла «Медыязона».

На відэа сілавікоў Ліпоўскі кажа, што «быў падпісаны на «экстрэмісцкія» каналы, рабіў рэпосты з іх, а таксама «пісаў негатыўныя каментары на адрас супрацоўнікаў міліцыі».

У роліку паказаны скрыншот сторыс актора ў інстаграме, дзе ён піша пра тое, што «сволачы ў масках схапілі вакаліста гурта «Мутнае вока» (Лідпра гурта Яўгена Змушку затрымлівалі восенню 2020 года).

Па якіх менавіта артыкулах затрыманы Уладзіслаў Ліпоўскі і што з ім зараз - невядома.

Апошнія навіны