BE RU EN

Генеральны сакратар NАТО рыхтуе заяву аб уступленні КНДР у вайну

  • 28.10.2024, 13:50

Сёння Паўднёвая Карэя выступіць у радзе Альянсу.

У панядзелак, 28 кастрычніка, генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Марк Рутэ выступіць з афіцыйнай заявай аб разгортванні войскаў Паўночнай Карэі ў Расеі.

Як паведамляюць у прэс-службе NАТО, сёння дэлегацыя высокага ўзроўню з Паўднёвай Карэі правядзе ў Паўночнаатлантычнай радзе брыфінг аб прыбыцці войскаў КНДР на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. Пасля гэтага пасяджэння генеральны сакратар зробіць кароткую заяву для сродкаў масавай інфармацыі.

Адзначаецца, што на сустрэчу таксама запрасілі паслоў дзяржаў-партнёраў NАТО ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, у тым ліку Аўстраліі, Японіі і Новай Зеландыі.

Апошнія навіны