BE RU EN

Украіна ўдарыла дронамі па сакрэтных заводах расейцаў

  • 28.10.2024, 14:44

Іх хаваюць пад выглядам спіртзаводаў.

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па расейскіх спіртзаводах у Варонежскай вобласці РФ

Як паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры Савеце нацбяспекі і абароны Андрэй Каваленка, размова ідзе аб нападзе на спіртзавод у населеным пункце Ганна. На такіх аб'ектах расейцы вырабляюць авіяцыйнае і ракетнае паліва.

«БПЛА атакавалі яшчэ адзін спіртзавод у населеным пункце Ганна, што за 240 км ад мяжы з Украінай. На спіртзаводах РФ робіць ракетнае і авіяцыйнае паліва, выбуховыя рэчывы», - адзначыў Каваленка.

Паводле звестак мясцовых жыхароў, БПЛА таксама атакавалі сёння спіртзавод у вёсцы Краснае Варонежскай вобласці. Ад пгт Ганна да сяла Краснае амаль 50 кіламетраў.

Апошнія навіны