BE RU EN

Сербія абвясціла, што дапаможа Украіне

  • 28.10.2024, 9:05

Бялград ужо выдаткаваў грошы.

Сербія выдасць Украіне абсталяванне больш як на 8 мільёнаў еўраў. Сярод дапамогі будуць генератары і трансфарматары.

Пра гэта заявіў прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, паведамляе Prva TV.

У інтэрв'ю прэзідэнт Сербіі расказаў, што яго краіна выдала больш за 8 мільёнаў еўраў ў дапамогу Украіне.

«Для Украіны мы сабралі генератараў і трансфарматараў на 8,4 млн. еўраў», - сказаў ён.

Перадасць гэтую дапамогу, паводле слоў прэзідэнта, новы амбасадар Сэрбіі ва Украіне.

Апошнія навіны