BE RU EN

УСУ знішчылі штурмавую групу акупантаў

  • 27.10.2024, 20:00

Расейскую пяхоту павярнулі ва ўцёкі.

Байцы Узброеных сілаў Украіны знішчылі штурмавую пяхотную групу расейскіх акупантаў, ліквідаваўшы шасцярых захопнікаў. Пасля гэтага прыкладна столькі ж інтэрвентаў уцяклі з поля бою.

Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Х» паведаміў вайсковы блогер «АЗОВ_UA_NATO_USA», апублікаваўшы адпаведнае відэа і паказаўшы, што гэта адбылося «на ўсходзе».

Ролік зняты ўкраінскім вайскоўцам, які паказвае целы ворага на маніторы кампутара і каментуе падзеі.

Самі кадры былі знятыя беспілотным лётным апаратам ужо пасля бою.

Апошнія навіны