BE RU EN

«Пуцін сёння не кантралюе сітуацыю ў Расеі»

  • 27.10.2024, 18:13

Адсюль усе скачкі і крыўлянні.

Пуцін не можа растлумачыць расейцам, чаму Узброеныя сілы Украіны дагэтуль знаходзяцца ў Курскай вобласці. І адначасова нічога не можа з гэтым зрабіць. Пра гэта сёння, 27 кастрычніка, заявіла ў эфіры тэлеканала FREEДОМ палітычны аналітык, галоўная рэдактарка партала After Еmpire Вольга Курносава.

«Нягледзячы на ўсе тыя лічбы і даты нават, якія агучваў Пуцін - ён жа казаў, загадваў Курскую вобласць вызваліць да 1 кастрычніка, потым казалі, што яе трэба вызваліць да ягонага дня нараджэння - нічога не адбываецца. Таму трэба нешта прыдумляць для таго, каб апраўдаць тое, што Пуцін кажа адно, а напраўду адбываецца зусім іншае. Хоць мы выдатна разумеем, што ўсё гэта - толькі прыкметы таго, што Пуцін сёння не кантралюе сітуацыю ў Расеі. Даводзіцца прыдумляць… І, адпаведна, усе гэтыя лічбы, яны для таго, каб растлумачыць абывацелю расейскаму, а чаму дагэтуль усё застаецца так, як яно застаецца. Чаму дагэтуль Узброеныя сілы Украіны кантралююць значную частку Курскай вобласці. Чаму Пуцін з гэтым нічога зрабіць не можа. Таму трэба прыдумаць, што гэта на праўду сакрэтны план знішчэння ўкраінскай тэхнікі», - каментуе госця эфіру.

Разам з тым яна падкрэслівае: аперацыя УСУ ў Курскай вобласці стала вельмі вялікай праблемай Пуціна.

«Рэальна для Пуціна гэта вялікая праблема, і вялікая, я б сказала, стрэмка, якая сядзіць і якую ён не можа дастаць ніяк. Ён не разумее, што рабіць з гэтым. Адсюль усе скачкі і крыўлянні», — мяркуе Вольга Курносава.

Апошнія навіны