BE RU EN

У Гомелі з'явіўся праекцыйны пешаходны пераход

  • 27.10.2024, 18:05

Што гэта такое?

У Гомелі на вуліцы Уладзімірава ўпершыню з'явіўся праекцыйны пераход.

Увечары над ім актывуецца спецыяльнае падсвятленне, якое праектуе разметку бела-жоўтага колеру, а таксама дарожны знак "Пешаходны пераход" проста на праезную частку.

Для рэалізацыі гэтай ідэі выкарыстоўваюцца праектары і светлавыя элементы. У ДАІ зазначаюць, што такая разметка дапамагае прыцягнуць увагу і падвысіць бяспеку ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.

Апошнія навіны