BE RU EN

На выездзе з Беларусі ў Польшчу зноў «калапс»

  • 27.10.2024, 17:01

Утварылася рэкордная чарга.

На мяжы паміж Беларуссю і Польшчай утварылася рэкордная чарга легкавых аўтамабіляў. Паводле звестак маніторынгу Дзяржаўнага памежнага камітэта, на 00:00 27 кастрычніка ў пункце пропуску "Берасце" (польскі бок — "Тэрэспаль") чакалі выезду 1 360 легкавых аўто і 50 аўтобусаў. Да 16:00 колькасць легкавых аўтамабіляў паменшылася да 1300, у той час як колькасць аўтобусаў павялічылася да 75.

Некаторыя перавозчыкі ўжо апавясцілі сваіх кліентаў аб магчымых зменах у раскладзе. Напрыклад, аўтобусны рэйс Варшава - Менск (АС 5278-7), які павінен быў адправіцца з польскай сталіцы 27 кастрычніка ў 12:00, будзе выязджаць са спазненнем а 17:00 праз працяглае праходжанне мяжы.

"Пасажыры з білетамі на 16.30 могуць скарыстацца паездкай пры наяўнасці свабодных месцаў", - паведамілі ў кампаніі.

Іншы рэйс Варшава — Менск таксама не ехаў згодна з раскладам. Пасажыры, якія планавалі выезд а 7:00, зараз павінны чакаць адпраўлення а 14:00 з той жа прычыны.

У чатах, прысвечаных перасячэнню мяжы, карыстальнікі адзначаюць, што час чакання значна павялічылася.

На іншых адцінках беларускай мяжы сітуацыя застаецца спакойнай. У пункце пропуску «Беняконі» на выезд у Літву чакаюць усяго 10 аўтамабіляў, а ў «Грыгароўшчыне» на выезд у Латвію - 35.

Апошнія навіны