BE RU EN

УСУ знішчылі вялікую калону танкаў і БМП акупантаў

  • 27.10.2024, 16:32

Пашкоджана блізу дваццаці адзінак варожай тэхнікі.

Байцы Узброеных сіл Украіны знішчылі вялікую штурмавую бранятанкавую калону расейскіх захопнікаў на Урэмеўскім выступе, на захад ад Вугледара ў Данецкай вобласці.

Пасля своечасовага выяўлення калоны, якая складаецца з некалькіх дзясяткаў танкаў (у тым ліку з проціміннымі траламі), баявых машын пяхоты і бронетранспарцёраў, украінскім аператарам дронаў-камікадзэ і артылерыстам удалося знішчыць блізу дваццаці адзінак варожай тэхнікі.

«Колькасць знішчанай пяхоты цяжка падлічыць», - пра гэта на афіцыйнай старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміла служба сувязяў з грамадскасцю асобнай прэзідэнцкай брыгады Узброеных сіл Украіны імя гетмана Багдана Хмяльніцкага.

Апошнія навіны