BE RU EN

У Беларусь заляцелі як мінімум два «шахеды»

  • 27.10.2024, 15:33

Адзін з іх знік.

Мінулай ноччу ў Беларусь з Украіны заляцелі мінімум 2 расейскія «шахеды», паведамляе маніторынгавая група «Беларускi Гаюн». Паводле інфармацыі рэсурсу, адзін з іх знік.

«Першы прайшоў па «калідоры» Славуціч-Чарнобыль а 00:34-00:44. Яшчэ адзін зайшоў а 00:36 у раёне Лоева і трымаў паўночна-заходні курс. Вядома, што робат паляцеў углыб краіны і знік. Гэта ж пацвярджаюць і Паветраныя сілы УСУ, паводле інфармацыі якіх адзін БПЛА паляцеў у кірунку Беларусі. Акрамя гэтага, яшчэ мінімум 2 «шахеды» трымалі курс у кірунку Беларусі, рухаючыся ў раёне Оўруча і Прыпяці а 00:39 і 02:05. Аднак ці зайшлі яны далей у Беларусь - невядома», - гаворыцца ў паведамленні.

Паводле звестак праекта, цягам ночы дзяжурная авіяцыя ВПС Беларусі не ўзнімалася.

Апошнія навіны