BE RU EN

Дзяніса Івашына зноў маглі адправіць у ШІЗА

  • 27.10.2024, 14:46

Лістоў ад палітвязня журналіста не было з 13 кастрычніка.

Паводле непацверджанай інфармацыі палітвязень журналіст Дзяніс Івашын зноў змешчаны ў штрафны ізалятар, паведамляе ягоная жонка Вольга Івашына. З ейных слоў, лістоў ад мужа не было з 13 кастрычніка.

«Таму мы мяркуем, што прыкладна з гэтага часу ён знаходзіцца ў ШІЗА. Дакладныя тэрміны гэтага дадатковага пакарання нам невядомыя, але спадзяемся, што яно скончыцца як мага хутчэй і Дзяніс напіша нам», - паведаміла яна.

Дзяніс Івашын – гарадзенскі журналіст, вядомы сваімі расследаваннямі аб уплыве «расейскага свету» на Беларусь і Сірыю; скандальнай забудове ў Курапатах, а таксама аб пераходзе былых украінскіх беркутаўцаў у сілавыя структуры Беларусі.

14 верасня 2022 года за нібыта «ўмяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў» і «здраду дзяржаве» прыгавораны да 13 гадоў і 1 месяца калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

З чэрвеня 2023 года ўтрымліваецца ў жодзінскай турме.

Апошнія навіны