BE RU EN

Разгром РФ на Куршчыне: УСУ разбілі штурм акупантаў

  • 27.10.2024, 23:15

І ўзялі ворагаў у палон.

Расейскія войскі зладзілі атаку ў Курскай вобласці, фіксуючы свае дзеянні на відэа. Аднак украінскія дэсантнікі цалкам распляжылі акупантаў, узяўшы некаторых у палон. Пра гэта паведамілі Дэсантна-штурмавыя войскі УСУ.

«У Курскай вобласці расейцы пастанавілі штурмаваць пазіцыі дэсантнікаў. Найміты са 155-й брыгады марской пяхоты і так званага спецпадраздзялення «Ахмат» рыхтаваліся бравурна захапіць украінскія пазіцыі, здымалі відэа, якія яны моцныя і адважныя», - распавялі вайскоўцы.

Паводле інфармацыі Дэсантна-штурмавых войскаў Украіны, самаўпэўненасць акупантаў неўзабаве знікла: дэсантнікі ліквідавалі ўсіх нападнікаў адзін за адным.

«Аднак сярод расейцаў знайшлося двое разумных, якія сваё жыццё шануюць больш за свайго дыктатара. Яны здаліся ў палон і засталіся жывыя. Ім адразу надалі медыцынскую дапамогу», - адзначылі дэсантнікі.

Апошнія навіны