«Неўзабаве пачнецца зусім іншая вайна»
- Тэлеграм-канал «Запретное мнение»
- 27.10.2024, 10:23
Расейскае акупацыйнае войска выпрабуе ўсю моц амерыканскага ўзбраення.
Усе, хто вераць у тое, што Трамп пасля вяртання да ўлады перш за ўсё дапаможа Пуціну скончыць вайну на максімальна зручных для яго ўмовах забываюць, што дэвіз усёй яго палітычнай кар'еры: «Зробім Амерыку зноў вялікай!»
Ці зробіць Амерыку зноў вялікай перамога Пуціна? Адказ відавочны.
Так, Трампу сапраўды нецікавая Украіна і ён уважае яе за клопат, але мір састарэламу «правадыру» будзе прапанаваны з пазіцыі ЗША, што яго адназначна не задаволіць.
Спроба падпісаць мір немінуча абернецца новай эскалацыяй, а эксцэнтрычны мільярдэр - гэта Крамлю не дэмакраты, кожны крок якіх чытаны і прадказальны.
Калі раззлуюць Трампа, то расейскае акупацыйнае войска выпрабуе ўсю моц амерыканскага ўзбраення.
Заходняя стратэгія: «не даць Украіне саступіць, а РФ атрымаць перамогу» зменіцца на «дабіце тых, хто выжыў і разбамбіце там усё!»
Калі Дональд Трамп казаў Пуціну аб ударах па Маскве - гэта была не пустая дэмагогія, а цалкам рэальная пагроза, якая пры пэўным развіцці падзей можа быць рэалізаваная.
Гарыс - куды больш зручная фігура для Крамля, за якую ён шчыра перажываў усю яе кампанію. За ёй працягнулася б нудная палітыка Байдэна, а РФ у выніку ўзяла б Украіну зморам і мяснымі штурмамі.
Але, на шчасце, неўзабаве пачнецца зусім іншая вайна і яе зыход не прадвызначаны.
Тэлеграм-канал «Запретное мнение»