BE RU EN

У расейскай Разані гарыць НПЗ

  • 26.10.2024, 20:21

Пажар пачаўся пасля паветранай трывогі.

Увечары ў суботу, 26 кастрычніка, у расейскай Разані пасля паветранай трывогі загарэўся нафтаперапрацоўчы завод.

Аб пажары на НПЗ паведамілі расейскія паблікі, апублікаваўшы фота і відэа.

Разанскія ўлады зняпраўдзілі, што пажар, які патрапіў на відэа - вынік «прылёту». Акрамя таго, заяўляецца, што паветраная трывога ў горадзе была навучальнай:

«З 17:00 да 18:00 у Маскоўскім раёне абласнога цэнтра праводзілася адпрацоўка навучальнай паветранай трывогі з выкарыстаннем сірэны. Здарэнняў няма».

Апошнія навіны