BE RU EN

Зяленскі падпісаў закон, які дазваляе замежнікам ва УСУ быць афіцэрамі

  • 26.10.2024, 20:02

Дагэтуль замежнікі мелі права служыць толькі на шараговых і сяржанцкіх пасадах.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі дазволіў замежнікам і асобам без грамадзянства служыць ва УСУ на афіцэрскіх пасадах. Адпаведны законапраект ужо падпісаны.

Пра гэта паведамляе сайт украінскага парламента.

Між іншым, зазначаецца, што ў пятніцу 25 кастрычніка закон быў вернуты з подпісам ад прэзідэнта. Перад гэтым, 10 кастрычніка, адпаведны законапраект прыняла Вярхоўная Рада Украіны.

Адзначым, што да гэтага замежнікі мелі права служыць толькі на шараговых і сяржанцкіх пасадах.

У тлумачальнай запісцы да законапраекта ўказваецца, што ўдасканаленне заканадаўства абумоўлена складанай аператыўнай сітуацыяй на лініі баявых дзеянняў, якая патрабуе значнага павелічэння колькасці баявога складу УСУ і іншых вайсковых фармаванняў.

Апошнія навіны