BE RU EN

Украінскія дроны атакавалі аэрадром у расейскім Ліпецку

  • 26.10.2024, 18:03

Атака адбылася ўдзень.

Удзень у суботу, 26 кастрычніка, дроны атакавалі аэрадром у расейскім Ліпецку, паведаміў кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзіінфармацыі (ЦПД) пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка.

"Аэрадром у Ліпецку пад атакай БПЛА", - напісаў ён у Telegram.

У расейскіх пабліках апублікавалі відэа з гукамі сірэны і выбухаў у горадзе. На адным з апублікаваных ролікаў расеец паскардзіўся на ўладу: "Дзякуй нашай дарагой уладзе за нашае бясхмарнае жыццё".

Апошнія навіны