BE RU EN

Літва раскрытыкавала Гутэрыша за абдымкі з Лукашэнкам

  • 26.10.2024, 22:25

Генеральны сакратар ААН трапіў у скандал.

У Літве раскрытыкавалі поціск рукі генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша з Уладзімірам Пуціным і абдымкі з Аляксандрам Лукашэнкам. Прэм'ер-міністарка Літвы Інгрыда Шыманітэ заявіла, што гэтыя дзеянні «выклікаюць шкадаванне і неразуменне».

«Сумна. У міжнародных арганізацыях – і не толькі там – ёсць людзі, якія думаюць, што можна весці перамовы з кім заўгодна, – прыводзіць яе словы Delfi. – ААН – гэта арганізацыя ўсіх краінаў свету. Генеральная асамблея ААН прыняла шэраг рэзалюцый, якія асуджаюць уварванне Расеі ва Украіну».

На ейную думку, такія паводзіны генеральнага сакратара ААН незразумелыя.

Апошнія навіны