BE RU EN

Афіцэр УСУ: Расейцы ў Курскай вобласці атрымалі загад не браць у палон украінскіх вайскоўцаў

  • 26.10.2024, 14:43

Падрабязнасці.

У Курскай вобласці Расеі, дзе прадаўжаецца аперацыя УСУ, расейцы атрымалі загад ад камандавання не браць у палон украінскіх вайскоўцаў. Такую заяву ў эфіры нацыянальнага тэлемарафону зрабіла прэс-афіцэрка 1-й асобнай танкавай Северскай брыгады УСУ Дзіна Вонг.

«Вораг даў свайму асабістаму складу прамы загад не браць у палон украінскіх вайскоўцаў», – заявіла яна.

Паводле ейных словаў, на названым кірунку расейцы вядуць актыўныя штурмавыя дзеянні з выкарыстаннем бронятэхнікі.

«Нам вядома, што яны спрабуюць назбіраць сваю пяхоту... Калі пачынаюцца штурмавыя дзеянні, мы адразу адпрацоўваем па асабістым складзе і тэхніцы ворага. Кожная наша аперацыя – гэта сукупнасць дзеянняў нашых танкістаў, артылерыі, аператараў БПЛА», – расказала Вонг.

Апошнія навіны