BE RU EN

У Беларусь заляцела да 10 «шахедаў»

  • 26.10.2024, 14:22

Адзін з іх згубіўся.

У ноч на 26 кастрычніка ў Беларусь з Украіны заляцелі не менш за 7 расейскіх дронаў-камікадзэ тыпу «шахед». Дроны праходзілі праз «калідор» Славутыч – Прыпяць, заляталі ў кірунку Брагіна, а таксама Пінска / Століна на паўднёвым захадзе краіны, паведамляе «Беларускі Гаюн».

Першы заход адбыўся ў 02:51 па «транзітным калідоры» са Славутыча ў бок Чарнобыля, далей – у 04:34, 04:43, 05:19, 06:02 і 06:05.

Акрамя гэтага, былі яшчэ 3 «шахеды», якія рухаліся ў бок Беларусі, але іх заход дакладна не пацверджаны – гэта праходы ў 03:20, 06:37 і ў 09:38 раніцы.

Паветраныя сілы Узброеных сілаў Украіны таксама паведамілі, што адзін з БПЛА пасля заходу ў Беларусь больш не вярнуўся ва Украіну, гэта азначае, што ён быў згублены на тэрыторыі Беларусі.

Цягам ночы і раніцы дзяжурная авіяцыя ВПС Беларусі не паднімалася.

Апошнія навіны